Падпішыце петыцыю.Ваш голас мае значэнне!
ПАКЛАДЗЕМ КАНЕЦ ЗЛАЧЫННАЙ КАМУНІСТЫЧНАЙ ПАРТЫІ КІТАЯ
Гэтую пандэмію можна было б прадухіліць, калі б Камуністычная партыя Кітая (КПК) не хлусіла. З тых часоў, як яна захапіла ўладу ў Кітаі, сотні мільёнаў чалавек пацярпелі ад яе бясконцай хлусні і бязлітаснасці. Дэманічная КПК незаконна прыўлашчыла старажытную зямлю Кітая, і цяпер яе тэрор распаўсюдзіўся па свеце, закрануўшы кожнага чалавека. Прыйшоў час нам усім выступіць супраць яе злачынстваў і пакласці канец Камуністычнай партыі Кітая!
подпісаў
Колькасць подпісаў абнаўляецца кожныя 4 гадзіны
Падпішыце петыцыю
Мы зробім усё, каб ваш голас быў пачуты дзяржаўнымі чыноўнікамі ды іншымі арганізацыямі.
Падзяліцеся гэтай петыцыяй, каб распаўсюдзіць інфармацыю!
Вірус КПК
КПК хлусіць — людзі паміраюць
Ад «віруса пад кантролем» да такога, што «перадаецца ад чалавека да чалавека» — прапагандысцкай машыне кампартыі Кітая спатрэбілася некалькі месяцаў на тое, каб змяніць сваю рыторыку і прызнаць небяспеку COVID-19 (віруса КПК) для ўсяго свету. Але гэтага было замала і занадта позна. Першапачатковае ўтойванне прывяло да сусветнай пандэміі, гібелі мільёнаў людзей ды незлічоным пацверджаным выпадкам заражэння.
Ратаванне ці бязлітаснасць?
Незлічоныя гуманітарныя трагедыі здарыліся ў Кітаі праз гвалтоўныя метады каранціну. Сем’і вывозілі з дамоў у ізаляцыйныя цэнтры з дрэннымі санітарнымі ўмовамі, а паліцыя заварвала дзверы хат і кватэр з інфікаванымі людзьмі, якія знаходзіліся ўнутры. Кітайцы пачалі задавацца пытаннем, што ж больш небяспечна: вірус або сама КПК?
Сусветная ўспышка інфекцыі
На сённяшні дзень, [covid-watch]
чалавек інфікаваліся вірусам КПК і [covid-watch status="deaths"]
памерлі ва ўсім свеце. Усяго гэтага можна было б пазбегнуць, калі б кампартыя Кітая не хлусіла. Ці перастане яна калі-небудзь хлусіць? Ці нам не трэба больш ёй верыць?
Сусветнае пранікненне
Імперыялізм КПК
Мэта кампартыі Кітая — сусветнае дамінаванне. КПК заручылася падтрымкай 68 краін, каб стварыць транспартную інфраструктуру (ініцыятыва «адзін пояс — адзін шлях»), аднак у рэальнасці яна накладзе на гэтыя краіны даўгавыя абавязацельствы, адначасова забраўшы ў заклад такія іх прыродныя рэсурсы, як рэдказямельныя металы, мінералы і гэтак далей. Шляхам навязвання «імперыялізму з кітайскімі асаблівасцямі» яна імкнецца да рэгіянальнага і сусветнага лідарства.
Маніпуляванне інфармацыяй ва ўсім свеце
КПК не толькі імкнецца да геаграфічнага кантролю, але і хоча навязаць камуністычную ідэалогію ўсяму свету. Кампартыя Кітая сістэматычна кантралюе інфармацыйную прастору на Захадзе: асноўныя сродкі масавай інфармацыі, буйныя тэхналагічныя кампаніі, Галівуд, спартыўную індустрыю ды палітыкаў… Мы назіраем, як яны раз за разам кланяюцца кітайскай кампартыі, уводзячы самацэнзуру, каб дагадзіць Пекіну. Маральныя каштоўнасці былі сапсаваныя д’яблам.
Крадзеж інтэлектуальнай уласнасці
На працягу больш як 20 гадоў кампартыя Кітая крадзе інтэлектуальную ўласнасць, каб павысіць сваю ваенную ды эканамічную моц. Праграма «Тысяча талентаў» спакушае ды заахвочвае замежных навукоўцаў да ўдзелу ў эканамічным шпіянажы і крадзяжы інтэлектуальнай уласнасці. Напрыклад, адзін навуковец спампаваў 300 000 дакументаў з лабараторыі, перад тым як вярнуцца ў Кітай. І гэта толькі адзін з незлічоных прыкладаў.
Рэлігія ды этнас
Атэізм, антырэлігійнасць і прыгнечанне перакананняў
Камунізм грунтуецца на атэізме. Ён вучыць людзей не верыць у Бога ды нападае на маральныя нормы. За час свайго кіравання кампартыя Кітая разбурыла і ўзяла пад кантроль мноства манастыроў і храмаў, а таксама арыштоўвала вернікаў усіх рэлігій: хрысціян, каталікоў, мусульман, будыстаў ды іншых. Урэшце, КПК хоча, каб людзі пакланяліся толькі ёй як адзінаму ідалу. Гэта сапраўды рэжым культу партыі.
Пераслед Фалуньгун
Фалуньгун, таксама вядомы як Фалунь Дафа, — гэта мірная духоўная практыка, заснаваная на прынцыпах «Ісціна, Дабрыня і Цярпенне». Дзякуючы эфектыўнасці Фалуньгун для аздараўлення душы і цела, да 1999 года каля 100 мільёнаў чалавек у Кітаі пачалі займацца гэтай практыкай. Праз зайздрасць да гэткай папулярнасці, былы генеральны сакратар кампартыі Цзян Цзэмінь аднаасобна развязаў генацыд паслядоўнікаў Фалуньгун. Мільёны практыкоўцаў сталі ахвярамі выкрадання, катавання, забойства і нават прымусовага выдалення органаў. Пераслед працягваецца і сёння.
Генацыд уйгураў
З 2017 года кампартыя Кітая трымае больш як мільён мусульман (большасць з іх уйгуры) у сакрэтных цэнтрах зняволення без суда і следства. Мусульмане ў Сіньцзяне пакутуюць ад катаванняў, прымусовага палітычнага перавыхавання і масавага назірання. У студзені 2021 года дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампеа заявіў, што ўрад ЗША афіцыйна прызнае злачынствы супраць уйгураў ды іншых цюркскіх і мусульманскіх народаў, якія пражываюць на тэрыторыі Кітая, генацыдам. Гэткага пункту гледжання прытрымліваюцца прадстаўнікі абедзвюх партый ва ўрадзе ЗША.
Прымусовае выдаленне органаў у жывых людзей
Цяжка паверыць, але ёсць доказы, што гэта адбываецца ў нашыя дні. Кампартыя Кітая вядзе прыбытковы бізнес у галіне трансплантацыі, асноўны рэсурс якога — органы, выдаленыя ў жывых вязняў сумлення ў Кітаі, у асноўным практыкоўцаў Фалуньгун (якія, як правіла, здаровыя дзякуючы медытатыўным практыкаванням). Сярод ахвяраў таксама дамашнія хрысціяне, мусульмане-уйгуры, тыбетцы ды іншыя людзі.
Тэрор і кроў
Канец прынцыпу «адна краіна — дзве сістэмы»
Кампартыя Кітая паабяцала, што Ганконг будзе мець аўтаномію на працягу 50 гадоў пасля таго, як Злучанае Каралеўства саступіла яго Кітаю ў 1997 годзе. Аднак гісторыя паказвае, што КПК ніколі не збіралася выконваць свае абяцанні. 30 чэрвеня 2020 года КПК навязала Ганконгу Закон аб нацыянальнай бяспецы, які прадугледжвае крымінальную адказнасць за акты дыверсіі, сепаратызму, тэрарызму і змовы з «замежнай краінай альбо знешнімі элементамі» супраць дзяржавы. Максімальнае пакаранне — пажыццёвае зняволенне. Гэты закон асудзілі сусветныя лідары. Яго таксама лічаць смяротным прысудам для прынцыпу «адна краіна — дзве сістэмы»
Бясконцыя палітычныя рухі
КПК калечыць старажытную зямлю Кітая ды кітайцаў з таго часу, як у 1949 годзе захапіла там уладу.
«Вялікі скачок» (1958-1962) прывёў да дзясяткаў мільёнаў смерцяў. Па розным ацэнкам, памерлі ад 15 да 55 мільёнаў чалавек. Гэткая колькасць ахвяраў зрабіла «Вялікі кітайскі голад» найбуйнейшым у гісторыі чалавецтва.
«Культурная рэвалюцыя» (1966-1976) каштавала мільёнаў жыццяў. Шкода не абмежылася толькі фізічным жыццём кітайцаў, таксама цалкам была знішчаная 5000-гадовая цудоўная старажытная культура.
Разня на Плошчы Цяньаньмэнь
Кампартыя Кітая знішчыла спадзеў на правы і свабоду тых кітайцаў, якім «пашанцавала» дажыць да 1980-х. Разня на Плошчы Цяньаньмэнь у 1989 годзе — толькі адзін са шматлікіх прыкладаў. Студэнты з транспарантамі мірна сабраліся на плошчы Цяньаньмэнь і заклікалі да зменаў у кірунку дэмакратыі. Бяззбройных людзей сустрэлі стральбой вайскоўцы, танкі апантана імчалі на гэтых маладых мужчын і жанчын… Плошча Цяньаньмэнь была залітая крывёю.
Палітыка аднаго дзіцяці
З 1979 года, апраўдваючыся кантролем над колькасцю насельніцтва, кампартыя Кітая пазбавіла кітайцаў права мець больш як адно дзіця. Больш як 400 мільёнаў дзяцей не нарадзіліся праз палітыку аднаго дзіцяці. Іншымі словамі, іх забілі перш, чым яны змаглі ўбачыць свет. Мясцовыя партыйныя чыноўнікі прымусова адпраўлялі жанчын, цяжарных другім дзіцём, на аборт, незалежна ад тэрміну цяжарнасці. Часам нават забівалі немаўлятаў адразу пасля нараджэння.
АПОШНІЯ КАМЕНТАРЫ
My kitchen renovation started with a daunting taskтБЪ finding the perfect free online design tool. I initially felt overwhelmed by the sheer number of options available. I spent several days researchingтАЪ reading reviewsтАЪ and comparing features. Some platforms boasted impressive 3D rendering capabilitiesтАЪ but lacked the intuitive interface I craved. Others offered simpler designs but lacked customization options. I needed a balance of visual appeal and user-friendliness. After much deliberationтАЪ I settled on \”KitchenCraft ProтАЪ\” a platform recommended by a friendтАЪ Amelia. KitchenCraft Pro offered a user-friendly drag-and-drop interfaceтАЪ a wide selection of appliances and cabinetry stylesтАЪ and surp
I embarked on a thrilling kitchen redesignтАЪ leveraging free online tools. My goal? A stunningтАЪ functional space without breaking the bank. I spent hours exploring various platformsтАЪ comparing features and ease of use. The process felt surprisingly intuitive. I was amazed by how quickly I could visualize different layouts and experiment with various appliances and cabinetry. It was a fun and empowering experienceтАЪ proving that achieving a dream kitchen doesn\’t require a hefty budget!
Once I finalized my dream kitchen layoutтАЪ exporting the design was surprisingly straightforward. The online tool offered several options; I chose to download high-resolution imagesтАЪ perfect for sharing with family and fri
Скот Пэры
Кангрэсмен ЗША
«На маю думку, гэта выдатны пасыл. Не думаю, што Камуністычная партыя Кітая збіраецца згарнуць сваю дзейнасць і добраахвотна сысці. Гэта крымінальная арганізацыя, якая ўзяла пад кантроль краіну. Яна не збіраецца сысці па сваёй волі. Трэба змусіць яе адмовіцца ад улады такім ці іншым чынам».
Майкл Р. Пампеа
Былы дзяржсакратар ЗША
«Мы бачым, як у свеце разам пачынаюць разумець пагрозу з боку Камуністычнай партыі Кітая».
Рабін Шлома Авінэр
Кіраўнік навучальнай установы «Атэрэт Іерушалаім»
«Гаворка ідзе пра злачынны ўрад. Кітайцы вельмі пакутуюць. Мільёны пастраждалі ад здзекаў, ссылак, зняволення і нават забойства. Гэта не партыя, не ўрад, гэта тэрарыстычная арганізацыя, якая злачынна трымае ўладу больш як семдзесят гадоў. Менавіта таму тыя, хто падпісвае петыцыю, каб пакласці канец КПК, без сумневу маюць рацыю».
ЗМЕНЫ ПАЧАЛІСЯ
На працягу дзесяцігоддзяў шмат кітайцаў былі падманутыя альбо пад прымусам уступілі ў КПК і звязаныя з ёй арганізацыі. Рух выхаду з Камуністычнай партыі Кітая, таксама вядомы як рух «Туйдан» ,. дапамог сотням мільёнаў кітайцаў публічна абвясціць пра выхад з КПК. Людзі абуджаюцца ад шматгадовай прапаганды КПК і абіраюць лепшую будучыню.
З 2004 года па сённяшні дзень 441,756,407 кітайцаў выйшлі з кампартыі і яе арганізацый. Прыйшоў час усяму свету падняцца супраць зла і зрабіць так, каб наш голас пачулі: Пакладзем канец злачыннай КПК!
«Свабодны свет» насамрэч
не перамог камунізм
Кніга, якую варта прачытаць усім свабодалюбівым
людзям
Кніга, якая натхніла 300 мільёнаў чалавек выйсці з Камуністычнай партыі Кітая і яе арганізацый